Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі арганізатарамі акцыі «Пошта клопату ад унукаў!».
Студэнты валанцёрскіх атрадаў «ЭФІКТыВ» і «BENEФІКТ» сумесна з першаснай арганізацыяй ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта і студэнцкім сукіраваннем факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму правялі дабрачынную акцыю, прымеркаваную да Дня пажылога чалавека.
Учора, 8 кастрычніка, для пацыентаў аддзялення сястрынскага догляду Сапоцкінскай гарпасялковай бальніцы былі перададзены рэчы, сабраныя ўдзельнікамі акцыі.
Мэтай дабрачыннай акцыі "Пошта клопату ад унукаў" з'яўляецца праява клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, а таксама захаванне гістарычнай пераемнасці.