Яркая падзея аб'яднала творчых людзей з Беларусі і Расіі ў самым сэрцы Смаленска — Цэнтры Ценішавых пад эгідай Смаленскага рэгіянальнага аддзялення «Саюз дызайнераў Расіі».
Конкурс праводзіўся па розных відах дызайну, такіх як камунікатыўны, прамысловы, інтэр'ерны, асяроддзевы, тэкстыльны і фэшн-дызайн, UX/UI, медыя, VR, game-дызайн.
Навучэнец Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта Мацвей Лабацкі стаў уладальнікам дыплома III ступені ў V міжнароднай выставе-конкурсе.
Праект навучэнца 4 курса спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» быў па заслугах ацэнены сярод шматлікіх работ удзельнікаў конкурсу.
Некалькі месяцаў аўтары-ўдзельнікі самастойна загружалі свае працы на ўсерасійскую платформу для правядзення творчых конкурсаў konkurs-on.ru, спецыяльна распрацаваную Смаленскім аддзяленнем Саюза дызайнераў Расіі.
Віншуем з дастойным вынікам і жадаем новых перамог!
![photo 5382148562751706401 y](/images/gallery/2023/11/16_dizayn/photo_5382148562751706401_y.jpg)