У РІКК БДУ прайшла канферэнцыя «Кітайская мова ў адукацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь – 2024». Удзел у навуковай падзеі прыняла дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта Наталля Міхайлава, якая была адзначана спецыяльнай узнагародай за актыўны ўдзел.
Мэта мерапрыемства – садзейнічанне развіццю выкладання кітайскай мовы ў Беларусі, павышэнне якасці выкладання і стварэнне пляцоўкі для абмену ідэямі і ўзаемнага навучання. Удзельнікі абмеркавалі розныя метады выкладання кітайскай мовы і праблемы яе вывучэння, а таксама прадставілі аўтарскія распрацоўкі і дадатковыя рэсурсы для павышэння якасці навучання.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі аддзел па справах навукі, адукацыі і культуры Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.