У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 17 снежня 2015 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў.
Мэта конкурсу - удасканаленне сістэмы метадычнага забеспячэння выхаваўчага працэсу і падтрымка інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.
Удзельнікамі конкурсу сталі намеснікі дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, загадчыкі кафедрамі, куратары студэнцкіх груп, спецыялісты па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоцн , прафесарска-выкладчыцкі склад, выхавальнікі інтэрнатаў, студэнты, магістранты, аспіранты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
На суд журы было прадстаўлена больш за 50 метадычных распрацовак.
Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы ў некалькіх намінацыях.
У намінацыі «Моладзь - багацце нацыі» дыпломамі І ступені ўзнагароджаны загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Лілія Яраславаўна Абрамчык і старшы выкладчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Дуля Алена Мікалаеўна за метадычныя распрацоўкі «Канстытуцыйны абавязак грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў і збораў» і «Грашовы зварот: разлікі і адказнасць».
У намінацыі «Ведаюць і памятаюць нашчадкі: 70 гадоў Вялікай Перамогі» дыпломам І ступеніадзначана дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта Таццяна Міхайлаўна Прудко за метадычную распрацоўку «Няма маці страшней выпрабавання, чым тое, калі іх дзеці на вайне».
У намінацыі «Выбіраем будучыню разам» дыпломы I ступені ўручылі дацэнту кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта Сяргею Валер'евічу Васільеву і лабаранту кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта Люцыне Пятроўне Панасюк за метадычную распрацоўку «Горад, у якім я жыву».
У намінацыі «Мы разам» дыплома І ступені ўдастоена выкладчык 1 катэгорыі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Тадэвушаўна Горбач за метадычную распрацоўку «Памяць пра вайну на вуліцах г. Гродна».
У намінацыі «Здаровая моладзь - здаровая нацыя» дыпломам І ступеніўзнагароджана выпускніца 2015 года філалагічнага факультэта Кацярына Злоцкая за метадычную распрацоўку «Мы - супраць "Спайса"».
У намінацыі «Лепшая студэнцкая метадычная распрацоўка» дыпломам І ступеніўзнагароджана кіраўнік студэнцкай групы, старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Кацярына Мікалаеўна Дубіцкая за метадычную распрацоўку «Захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ўніверсітэцкага выхаваўчага мерапрыемства» дыпломам адзначана дацэнт кафедры сістэмнага праграміравання і камп'ютэрнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандра Рафаэлаўна Яроміна за метадычную распрацоўку «Салдатам Вялікай Перамогі прысвячаецца ...».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка факультэцкага выхаваўчага мерапрыемства» дыпломы ўручылі выкладчыкам кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі: дацэнту Ліліі Міхайлаўне Шумскай, старшаму выкладчыку Таццяне Уладзіміраўне Чаркес і выкладчыку Лідзіі Віктараўне Аліхвер за метадычную распрацоўку «Пакуль мы памятаем мінулае - у нас ёсць будучыня».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка куратарскай гадзіны» дыплома ўдастоена выкладчык Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Станіслава Іванаўна Заблоцкая за метадычную распрацоўку «Святая памяць, якая патрэбна жывым ...».
З поўным спісам пераможцаў і прызёраў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.
- Победителям и призерам конкурса методических разработок воспитательных мероприятий университета проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.В. Сенько вручил дипломы
- Победителям и призерам конкурса методических разработок воспитательных мероприятий университета проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.В. Сенько вручил дипломы
- Один из победителей конкурса методических разработок воспитательных мероприятий ГрГУ имени Янки Купалы