27 ліпеня 2017 года РУП «ВНВЦ «Тэхналаб» атрымаў статус навукова-тэхналагічнага парка.
Мэтай стварэння навукова-тэхналагічнага парку з'яўляецца фарміраванне інфраструктуры камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці праз стварэнне і падтрымку малых інавацыйных прадпрыемстваў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці навукова-тэхналагічнага парку:
- Садзейнічанне ў стварэнні вытворчасцей, якія заснаваны на высокіх тэхналогіях і выпускаюць скончаную высокатэхналагічную прадукцыю для рэалізацыі яе на рынку;
- Садзейнічанне ў ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці ў мэтах прасоўвання на знешні рынак прадукцыі, вырабленай з выкарыстаннем новых або высокіх тэхналогій;
- Прадастаўленне на дагаворнай аснове рухомай і нерухомай маёмасці;
- Забеспячэнне асвятлення ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці тэхнапарку і яго рэзідэнтаў;
- Аказанне iншых паслуг (выканання іншых работ), звязаных з навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю.
Перавагамі РУП ВНВЦ «Тэхналаб» пры ажыццяўленні працэсаў бізнес-інкубіравання ў якасці навукова-тэхналагічнага парка з'яўляюцца:
- Цесная інтэграцыя з навукова-даследчымі і адукацыйнымі структурамі, а таксама Цэнтрам трансферу тэхналогій ГрДУ ім. Я. Купалы;
- Магчымасць стварэння ўласнай навукова-даследчай і вытворчай базы.
Дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку -
Васілевіч Аляксандр Яўгеньевіч,
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
Віртуальная экскурсія па тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы