Больш за 200 прадстаўнікоў прамысловых і навукова-даследчых арганізацый Расіі, Беларусі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Кітая, Латвіі, Тайваня, Фінляндыі і Чэхіі прынялі ўдзел у Пецярбургскім тэхнічным кірмашы.
У конкурсе «Лепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года» ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект у галіне нанасістэм, нанапрылад, нанаматэрыялаў, нанатэхналогій, нанаэлектронікі, нанафатоніцы, спінтронікі, біёнікі, нанакамп'ютараў, наналекаў» сярэбранага медаля ўдастоены інавацыйны праект «Нанаструктураваныя плёнкі высакародных металаў для спектраскапіі ўзмоцненага паверхняй другаснага выпраменьвання адсарбатаў».
Аўтар распрацоўкі дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман распавёў, што ў аснове праекта выкарыстоўваліся напрацоўкі калектыву навукоўцаў лабараторыі малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур кафедры агульнай фізікі: дацэнта кафедры Генадзія Цімафеевіча Васілюка, прарэктара па вучэбнай рабоце, дацэнта кафедры Генадзія Аляксеевіча Гачко, прафесараў кафедры Наталлі Дзмітрыеўны Стрэкаль і Сяргея Аляксандравіча Маскевіча.
«Распрацоўка прызначана для вывучэння фізіка-хімічных уласцівасцяў арганічных злучэнняў і іх комплексаў, стварэння сістэм кантролю забруджвання навакольнага асяроддзя, дыягностыкі механізмаў дзеяння лекавых прэпаратаў, і для мноства даследаванняў у іншых галінах навукі», - распавёў дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта.
Арыгінальная тэхналогія вытворчасці нанаструктураваных плёнак дазваляе паменшыць кошт канчатковага прадукту ў параўнанні з замежнымі аналагамі. «Распрацоўка з'яўляецца ўнікальнай, імпартазамяшчальнай, запатрабаванай высокатэхналагічнымі вытворчасцямі і даследчымі лабараторыямі. Яе патэнцыяльнымі спажыўцамі могуць стаць аналітычныя лабараторыі, прамысловыя прадпрыемствы, установы аховы здароўя, установы адукацыі і навукі ў СНД і краінах Еўрасаюза», - падкрэсліў Андрэй Яўгеньнвіч.
Даведка
Лабараторыя малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур ГрДУ імя Янкі Купалы мае 43-гадовы вопыт распрацоўкі сістэм і тэхналогій для даследавання аптычных і фізіка-хімічных уласцівасцяў аб'ектаў метадамі малекулярнай спектраскапіі. У лабараторыі працуе 15 супрацоўнікаў, сярод якіх 3 доктара навук і 5 кандыдатаў навук. Супрацоўнікамі лабараторыі апублікавана звыш 700 навуковых прац, у тым ліку 130 у выданнях, якіяч індэксуюцца ў міжнародных базах дадзеных Scopus и Web of Science.
Інавацыйная распрацоўка супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы адзначана дыпломам II ступені ў конкурсе «Лепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года» на Пецярбургскім тэхнічным кірмашы