У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў VII конкурсу на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь».
Пераможцаў у намінацыях вызначала журы, у склад якога ўвайшлі арганізатары конкурсу, эксперты ў галіне спартыўнага права і кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы фізічнай культуры і спорту.
У намінацыі «Лепшая праца юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы» дыпломам за першае месца ўзнагароджаны дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Багустаў.
Даведка
Упершыню конкурс на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь» адбыўся ў 2010-2011 навучальным годзе і выклікаў вялікую цікавасць у работнікаў дзяржаўных органаў, арганізацый фізічнай культуры і спорту, прадстаўнікоў навуковай супольнасці, юрыстаў-практыкаў, а таксама ў студэнцкай моладзі.
Конкурс накіраваны на прыцягненне грамадскай увагі да праблем прававога рэгулявання адносін у сферы фізічнай культуры і спорту і актывізацыю навуковага даследавання гэтых праблем.
Штогадовае правядзенне спаборніцтва на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь» павысіла творчую і навуковую актыўнасць у сферы спартыўнага права. Удзельнікі конкурсу ў сваіх працах вывучаюць актуальныя праблемы прававога рэгулявання грамадскіх адносін у гэтай сферы і прапануюць шляхі іх вырашэння. Вынікі навуковых даследаванняў спрыяюць развіццю спартыўнага права як галіны заканадаўства і вучэбнай дысцыпліны, прававой навукі ў цэлым.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.