Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 29 студзеня 2020 года.
Так, настрыфіцыраваны дыплом доктара тэхнічных навук і атэстат дацэнта, выдадзеныя Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, прафесару кафедры будаўнічай вытворчасці Аркадзю Бальшаротаву.
Вучоныя званні дацэнта прысвоены дацэнту кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Наталлі Біч і дацэнту кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандру Горнаму.
Таксама вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана выпускніцы аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы Таісіі Шылко. Навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Нечухрын. Абарона дысертацыі адбылася 22.11.2019 у савеце па абароне дысертацый К 02.14.03 пры ГрДУ імя Янкі Купалы.