Прыём дакументаў у грамадзян Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па 24 верасня.
Заняткі на падрыхтоўчым аддзяленні для беларускіх грамадзян, а таксама іншых асоб, якія маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на адукацыю, пачнуцца 4 кастрычніка. Адукацыйная праграма разлічана на 8 месяцаў і накіравана на вывучэнне прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з абраным профілем: англійская, беларуская, руская мовы, біялогія, сусветная гісторыя (найноўшы час), гісторыя Беларусі, геаграфія, матэматыка, грамадазнаўства, творчасць (выяўленчае мастацтва), фізіка і хімія.
Прыём дакументаў на падрыхтоўчае аддзяленне ажыццяўляецца па адрасе: г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 15а, к. 107. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама па тэлефонах: +375 152 39 58 77, +375 33 35 44 500.
Прыём дакументаў на падрыхтоўчае аддзяленне факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Купалаўскага ўніверсітэта ў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства праходзіць цэлы год. Звяртацца неабходна ў аддзел рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32, каб. 2. Даведкі па тэлефоне: +375 152 62-60-38. Важную інфармацыю аб навучанні замежных грамадзян можна знайсці тут.