На мерапрыемстве, якое адбылося напярэдадні Дня настаўніка - 30 верасня, сабраліся выкладчыкі, супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы і каледжаў універсітэта, а таксама прадстаўнікі школ Гродна і вобласці.
Са словамі прывітання да педагогаў звярнулася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. У сваім відэазвароце яна пажадала ўсім поспехаў у педагагічнай працы і новых здзяйсненняў.
Таксама павіншаваў выкладчыкаў і настаўнікаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Булаўка, а затым урачыста ўручыў супрацоўнікам універсітэта заслужаныя ўзнагароды.
- Выканаўчая ўлада і Купалаўскі ўніверсітэт супрацоўнічаюць у самых розных накірунках. Гэта не толькі адукацыйны вектар, але і выхаваўчы, ідэалагічны. ВНУ выступае партнёрам многіх мерапрыемстваў рознага ўзроўню. Вашыя студэнты становяцца лідарамі меркаванняў, членамі і кіраўнікамі грамадскіх арганізацый. І, вядома, мы бачым, што за моладдзю стаяць вопытныя і пісьменныя спецыялісты, якія даюць пуцёўку ў жыццё маладым купалаўцам. Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам і жадаю яркіх і ініцыятыўных студэнтаў, - пажадаў Ігар Булаўка.
Для ўсёй педагагічнай грамадскасці Гродзеншчыны прагучала відэавіншаванне начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Руслана Абрамчыка.
Прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Бялых уручыў сертыфікаты пераможцам конкурсу «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» ў катэгорыях «Вобласць», «Горад», «Рэгіён».
- Быць настаўнікам - найвялікшае шчасце і каласальная адказнасць. Хачу пажадаць умець шчыра радавацца поспехам сваіх вучняў і ніколі не шкадаваць пра час, выдаткаваны на дзяцей. І асаблівая падзяка школьным педагогам, бо яны ўкладваюць душу ў тых хлопцаў і дзяўчат, якія потым прыйдуць да нас ва ўніверсітэт, - павіншаваў усіх прысутных Юрый Белых.
У катэгорыі «Вобласць» у намінацыі «Знайдзі сябе з намі!» лепшай стала "Сярэдняя школа № 37 г. Гродна", у намінацыі «Трыўмф года» I месца заняла "Сярэдняя школа № 38 г. Гродна", у намінацыі "Прарыў года" пераможцай названа "Сярэдняя школа № 6 г. Гродна". У катэгорыі "Горад" ў намінацыі "Знайдзі сябе з намі!" перамагла "Жалудоцкая сярэдняя школа імя В. Урублеўскага". У намінацыі «Трыўмф года» лепшымі сталі «Гімназія №2 г. Ваўкавыска» і «Сярэдняя школа № 5 г. Масты». У намінацыі «Прарыў года» першае месца заняла «Жалудоцкая сярэдняя школа імя В. Урублеўскага». У катэгорыі «Рэгіён» у намінацыі «Знайдзі сябе з намі!» I месца заняла «Свіслацкая сярэдняя школа», у намінацыі «Трыўмф года» лепшымі сталі адразу тры ўстановы адукацыі: "Свіслацкая сярэдняя школа", "Парэцкая сярэдняя школа" і ДУА "Верцялішкаўская сярэдняя школа". У Намінацыі «Прарыў года» I месца заняла «Васілішкаўская сярэдняя школа» (Шчучынскі раён).
Варта адзначыць, што конкурс «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» праводзіцца з 2015 года ў рамках Праграмы прыцягнення ва ўніверсітэт абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі. Ён накіраваны на пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне прафесійнай арыентацыі выпускнікоў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, усталяванне і ўмацаванне пастаянных кантактаў з установамі адукацыі, выпускнікі якіх з'яўляюцца патэнцыяльнымі абітурыентамі нашага ўніверсітэта.
З 2021 года ў рамках рэалізацыі Праграмы прыцягнення абітурыентаў установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" абвясціла новы штогадовы конкурс «Педагог на 100 балаў». Па выніках уступнай кампаніі 2021 года пераможцамі прызнаныя настаўнікі-прадметнікі: настаўнік англійскай мовы Гродзенскай гарадской гімназіі Віталія Аляксандраўна Сухоцкая, настаўнік сусветнай гісторыі СШ № 15 імя Карбышава г. Гродна, Данііл Мікалаевіч Райко; настаўнік матэматыкі СШ №23 г. Гродна Станіслаў Уладзіміравіч Санько; настаўнік біялогіі СШ №1 г. Смаргоні Людміла Яраславоўна Дубоўская; настаўнік геаграфіі СШ № 1 г. Скідаля Рэгіна Станіславаўна Курыла; настаўнік грамадазнаўства Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Ала Мікалаеўна Ліс; настаўнік грамадазнаўства СШ №18 г. Віцебска Ірына Юр'еўна Снытко; настаўнікі рускай мовы СШ № 31 г. Бабруйска Юлія Сяргееўна Сівачэнка, Аксана Рыгораўна Савончык; настаўнік нямецкай мовы СШ №2 г. п. Рось Наталля Ігараўна Стасюкевіч; настаўнік французскай мовы Гімназіі №1 г. Наваполацка Любоў Сяргееўна Батурына. Усе яны таксама былі ўзнагароджаны ў рамках урачыстага мерапрыемства.
Святочны канцэрт прадоўжыўся творчымі нумарамі.