Спаборніцтвы праходзілі ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» пад Мінскам з 14 па 16 кастрычніка.
У асабістым першынстве сярод мужчын у вагавай катэгорыі 66 кг залаты медаль заваяваў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Конрад Шока, бронзавымі медалістамі сталі студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры Марк Шока (у вагавай катэгорыі 66 кг) і Ягор Кухарэнка (у вагавай катэгорыі больш за 100 кг ).
У заключны дзень спаборніцтваў адбыўся камандны чэмпіянат па дзюдо, па выніках якога гродзенскія дзюдаісты сталі сярэбранымі прызёрамі, спыніўшыся ў кроку ад вышэйшай прыступкі пастамента. У складзе гродзенскай каманды былі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта Конрад Шока і Ягор Кухарэнка. Трэнерам зборнай каманды Гродзенскай вобласці выступіў загадчык кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бардзін.