Ужо сёмы раз марафон збярэ ўдзельнікаў у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дадзеная падзея даўно стала знакавай у календары не толькі купалаўцаў. Штогод да марафону далучаецца моладзь з усёй Беларусі, а з нядаўняга часу і студэнты з Расіі. Фінальныя мерапрыемствы марафону пройдуць з 6 па 8 траўня.
Калісьці ў 2015 годзе марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!» быў універсітэцкай падзеяй, якая адбылася па ініцыятыве студэнтаў, але яго атмасфера была настолькі зараджаючай, што з часам марафон набыў рэспубліканскі статус, а не так даўно - міжнародны маштаб. Як адзначаюць арганізатары, кожны год падзея становіцца вялікім святам, якое аб'ядноўвае студэнтаў і навучэнцаў ССНУ.
– Марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!» - гэта не проста чарада спаборніцтваў. Спаборніцкі элемент - толькі частка падзеі. Немалаважным момантам з'яўляецца яго атмасфера, якая садзейнічае духоўнаму развіццю, наладжванню сувязей паміж навучальнымі ўстановамі, марафон вучыць працаваць у камандзе і быць адначасова сябрамі з сапернікамі і разам ствараць унікальны вайб, які ўласцівы толькі марафону, – падзяліліся арганізатары.
У гэтым годзе ўдзельнікамі марафону стануць больш за 300 чалавек. У першы дзень спаборніцтваў ужо з 8 раніцы ўдзельнікі будуць спаборнічаць у конкурсе «Гаспадар і гаспадыня», у рамках якога хлопцы спякуць караваі і змайструюць дэкаратыўныя вырабы з дрэва. Яскравым момантам стане ўрачыстае адкрыццё марафону на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга, дзе збяруцца ўсе каманды, каб павітаць адна адну і даць афіцыйны страт яркай трохдзённай прыгодзе. Завершыцца першы дзень марафону ўвечары знаёмстваў, які адбудзецца ў Маладзёжным цэнтры «Гродна».
Другі марафонны дзень адкрыюць мерапрыемствы ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы». Таксама працягнуцца спаборніцтвы ў рамках конкурсу «Гаспадар і гаспадыня», а пасля адбудзецца прэзентацыя і «Свабодны творчы конкурс».
Завяршальны дзень марафону пачнецца з урачыстага мітынгу і ўскладання кветак да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера. Ад мемарыяла калона ўдзельнікаў пройдзе ўрачыстым шэсцем да стадыёна Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву, дзе адбудуцца фінальныя мерапрыемствы марафону «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!».
Сачыце за развіццём падзей на нашым сайце і ў сацыяльных сетках!