Студэнцкае навуковае таварыства Маскоўскага Палітэха запрашае прыняць удзел у міжнародным фотаконкурсе “Навука ў фатаграфіях”. Удзельнікі змогуць праявіць сябе ў цікавых намінацыях.
Намінацыя "Людзі ў навуцы" збірае якасныя фатаграфіі даследчыкаў, навукоўцаў, галоўных дзеючых асоб падчас правядзення эксперыментаў, вопытна-канструктарскіх работ.
У намінацыі "Мікра і макра" на конкурс прымаюцца выявы, атрыманыя пры дапамозе мікраскопа.
Намінацыя "Серыі" прапануе стварыць ад 2 да 5 выяў, якія аб'яднаны адзінай тэмай праекта, навуковага даследавання, эксперыментальнай працай.
Намінацыя "Навука вакол нас" прысвечана аўтарскім фотаработам, якія раскрываюць тэму біялагічнай навукі: асобныя арганізмы, жывёлы, расліны, падводны свет, прыродныя з'явы.
У намінацыі "Космас" на конкурс прымаюцца аўтарскія фотаработы, звязаныя з касманаўтыкай і астраноміяй.
"Індустрыяльная фатаграфія" - цікавая намінацыя, у рамках якой прымаюцца індустрыяльныя пейзажы, інтэр'еры і экстэр'еры прамысловых аб'ектаў, групавыя партрэты, выкананыя на тэрыторыі гэтых аб'ектаў, вытворчыя працэсы.
Конкурс праводзіцца з 18 лістапада да 18 снежня 2024 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць запоўненую заяўку і конкурсную работу на адрас электроннай пошты: student.science@mospolytech.ru. Заяўкі прадастаўляюцца на электронную пошту ў выглядзе спасылкі на хмарнае сховішча з адкрытым доступам.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў ПАЛАЖЭННІ.