Да 5 снежня купалаўцы маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе беларуска-кітайскіх флагманскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2025-2026 гады. Конкурс праводзіць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навукі і тэхналогій Кітайскай Народнай Рэспублікі па наступных напрамках: інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; перадавыя вытворчыя тэхналогіі; новыя матэрыялы.
Па выніках конкурсу плануецца адабраць 3 маштабныя сумесныя праекты, вынікамі якіх павінны стаць стварэнне перадавых тэхналогій і арганізацыя сумесных прадпрыемстваў або цэнтраў прамысловых тэхналогій на іх аснове.
Заяўка на ўдзел у конкурсе павінна адпавядаць пэўным патрабаванням: падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план; пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і/ці іншых зацікаўленых па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак, атрыманых пры рэалізацыі праекта; пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і/або іншых зацікаўленых па долевым удзеле ў фінансаванні затрат па праекту ў памеры не менш як 50 працэнтаў агульнага аб'ёму запланаваных на гэтыя мэты сродкаў; копію дагавора аб супрацоўніцтве з замежнай арганізацыяй-партнёрам; акт ведамаснай экспертызы.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе знаходзіцца ў раздзеле «Навуковыя даследаванні» на сайце intra.grsu.
Кансультацыя – НДЧ (Ажэшка 22, каб. 402) Дзянісік Алена Сцяпанаўна, тэл. 73-19-68
Калькуляцыя – НДЧ (Ажэшка 22, каб. 406) Карнэль Вольга Іванаўна, тэл. 73-19-18