З 6 па 12 лістапада на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся прыём грамадзян Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікоў Міжнароднага інстытута эканомікі і лінгвістыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла Міжнародная восеньская школа Digital Tourism Academy «Развіццё прадпрымальніцтва ў рэгіянальным турызме ва ўмовах цыфравізацыі», у якой прынялі ўдзел доктар гістарычных навук, прафесар кафедры сацыяльна-эканамічных і матэматычных дысцыплін, загадчык кафедры сацыяльна-эканамічных і матэматычных дысцыплін Марыя Плотнікава, а таксама студэнты.
Дзякуючы сумеснай рабоце прадстаўнікоў факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта і калег з Расіі адбыўся навуковы семінар «Рэгіёны Еўразійскай прасторы ва ўмовах эканамічных рызык і ўстойлівага развіцця», на якім абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва ў рамках праграмы на 2024-2025 гг.
Кампетэнтныя педагогі ГрДУ імя Янкі Купалы правялі для слухачоў серыю ўнікальных лекцый і разабралі незвычайныя эканамічныя кейсы. Прадстаўнікі Міжнароднага інстытута эканомікі і лінгвістыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта даведаліся аб ролі прадпрымальніцтва ў развіцці мясцовага турызму, пазнаёміліся з гандлем і прадпрымальніцтвам у Гродне. За некалькі дзён удзельнікі школы праслухалі самыя разнастайныя лекцыі – «Гродна як студэнцкая сталіца: эканамічныя трэнды і інавацыі», «Распрацоўка унікальных турыстычных прадуктаў», «Маршрут поспеху», «Гастранамічны Гродна: ад Рынка да Рэстарана», «Лічбавы маркетынг для турыстычных паслуг», «Магчымасці для бізнесу ў сферы турызму», «Інвестыцыі і фінансаванне турыстычных праектаў».
Акрамя атрымання ведаў, у гасцей з Расіі была шырокая культурная праграма – экскурсія па ГрДУ імя Янкі Купалы, пешая прагулка па Гродне і наведванне Аўгустоўскага канала.
Завяршальным акордам Міжнароднай восеньскай школы Digital Tourism Academy стаў круглы стол з удзелам студэнтаў, маладзёжных аб'яднанняў і прадстаўнікоў СНТ «Digital Tourism: маладзёжныя рашэнні для новых выклікаў». Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая ўрачыста ўручыла сертыфікаты гасцям і выказала надзею на плённае супрацоўніцтва.