12 лістапада ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды - 2024/2025 навучальнага года. Купалаўцы ўжо паспелі атрымаць узнагароду.
На ўрачыстым мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды - 2023/2024 навучальнага года. Па выніках мінулагодніх спаборніцтваў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў бронзавым прызёрам. У дадзеным мерапрыемстве бралі ўдзел музычныя і танцавальныя калектывы, кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.
ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Юрый Сак і начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч, а таксама студэнты факультэта фізічнай культуры.