12 лістапада 2024 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.04 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу Балахонава Барыса Сяргеевіча на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук па спецыяльнасці 12.00.15 – грамадзянскі працэс; гаспадарчы працэс; арбітражны працэс.
Тэма дысертацыі: «Уніфікацыя відаў судаводства па грамадзянскіх і эканамічных справах». Навуковы кіраўнік: Іван Калядка, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.