13 лістапада ў Зале Славы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшло выніковае пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам Міністра адукацыі Андрэя Іванца.
Мерапрыемства арганізавана ў рамках Школы маладых вучоных у БНТУ. Яго ўдзельнікамі сталі старшыня Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны і маладыя вучоныя з усіх абласцей Беларусі.
На пачатку пасяджэння Андрэй Іванавіч правёў адкрыты дыялог з удзельнікамі пасяджэння, каб даведацца аб іх меркаванні і выявіць праблемы, з якімі сутыкаюцца маладыя вучоныя.
Таксама ў рамках мерапрыемства былі заслуханы даклады прадстаўнікоў абласцей аб выніках работы за бягучы год.
Так, старшыня Савета маладых вучоных Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Горны прадставіў даклад-справаздачу аб дзейнасці Саветаў маладых вучоных трох ВНУ Гродзенскай вобласці.