Насычаны працоўны дзень рэктара завяршыўся займальнай трэніроўкай з валейбольнай камандай "Камунальнік-ГрДУ". Гэта падзея аб'яднала студэнтаў, выкладчыкаў і адміністрацыю ўніверсітэта ў спартыўнай атмасферы. Разам купалаўцы выдатна правялі час, падтрымліваючы здаровы лад жыцця і спартыўныя дасягненні нашай каманды. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню сяброўскіх сувязей і фарміраванню здаровай супольнасці ва ўніверсітэце.