У Гродне 19-20 лютага 2016 года праходзіў Міжнародны турнір Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па грэка-рымскай барацьбе. Суарганізатарам спаборніцтваў выступіў Гродзенскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 96 змагароў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі ў склад каманды Гродзенскай вобласці і сталі пераможцамі і прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе.
Лепшымі на спаборніцтвах сталі студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Кардаш, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Максім Пашкоў і студэнт 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях.
Другое месца занялі студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Мурад Гусейнаў і слухач падрыхтоўчых курсаў факультэта даўніверістэцкай падрыхтоўкі Андрэй Дзямбіцкі.
Трэцяе месца ў студэнтаў 3 курса факультэта фізічнай культуры Радзіка Куліева і Андрэя Салаўя.
Трэнерам студэнтаў-спартсменаў купалаўскай ВНУ выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч.
- Второе место на Международном турнире Гродненского городского исполнительного комитета по греко-римской борьбе занял студент 4 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Марад Гусейнов
- Студент 4 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Максим Пашков занял первое место на Международном турнире Гродненского городского исполнительного комитета по греко-римской борьбе
- Студент 3 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Ярослав Кардаш занял первое место на Международном турнире Гродненского городского исполнительного комитета по греко-римской борьбе, студент 3 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Радик Кулиев – третье место