Кабінет Канфуцыя
25 кастрычніка 2013 года адбылося ўрачыстае адкрыццё “Кабінета Канфуцыя пры РІКК БДУ ў ГрДУ” з удзелам Другога сакратара Пасольства КНР у РБ спадара Ван Дацзюня, дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя пры БДУ прафесара А.М. Гардзея, намесніка дырэктара з кітайскага боку спадарыні Лю Сулін, рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.Д. Караля, студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Кабінет Канфуцыя ў ГрДУ быў створаны на базе вучэбна-метадычнага кабінета “Цэнтр кітайскай мовы і культуры”.
Мэта стварэння - папулярызацыя і вывучэнне кітайскай мовы, культуры і гісторыі Кітая, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, выкананне комплексу адміністрацыйных, арганізацыйных мерапрыемстваў па распрацоўцы і рэалізацыі праграм міжнароднага навучання, задавальненне патрэбаў як студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, так і максімальна шырокага кола іншых зацікаўленых асоб, у тым ліку жыхароў горада Гродна і Гродзенскай вобласці.
Грамадска-культурныя мерапрыемствы:
2-3 снежня 2013 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў межах рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў “F.-ART.by” прайшлі Дні кітайскай культуры. На працягу двух дзён студэнты з Кітая, а таксама беларускія студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову як другую замежную на спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”, знаёмілі ўсіх ахвотных са звычаямі і традыцыямі Кітая, з яго мастацтвам і кухняй.
30.01.2014 ў Кабінеце Канфуцыя пры Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося традыцыйнае святкаванне Новага года па кітайскім календары (Чуньцзе).
У кабінеце Канфуцыя штомесяц праводзяцца кінапаказы “Знаёмімся з кітайскім сінематографам”, на якіх дэманструюцца кітайскія фільмы з рускімі субтытрамі.
Навукова-асветніцкія мерапрыемствы:
У красавіку 2014 года ў межах Дзён навукі на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму будзе арганізавана секцыя сіналогіі, у якой будуць прадстаўлены даклады студэнтаў спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”, якія вывучаюць кітайскую мову ў якасці другой замежнай.
Міжнароднае супрацоўніцтва:
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведваюць дэлегацыі з КНР:
21 чэрвеня 2013 года – дэлегацыя ВНУ-партнёра Чунцінскага політэхнічнага ўніверсітэта,
5-6 верасня 2013 года – першы прарэктар Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта Нін Гуйлін,
10 верасня 2013 года – дэлегацыя Усекітайскай федэрацыі моладзі.
20 верасня 2013 года дэлегацыя Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта, з якім ГрДУ імя Янкі Купалы заключыў Дамову пар супрацоўніцтва на тэрмін з 20.09.2013 па 20.09.2018.
Вынікам прамога супрацоўніцтва паміж ВНУ з'яўляецца ў тым ліку і магчымасць студэнтам, магістрантам і аспірантам ГрДУ прайсці моўную стажыроўку або працягнуць сваё навучанне ў ВНУ КНР. Усяго ў 2013-2014 навучальных годзах ва ўніверсітэтах Кітая праходзяць навучанне 14 студэнтаў і выпускнікоў ГрДУ імя Я. Купалы.
На базе Кабінета Канфуцыя функцыянуюць курсы кітайскай мовы для ўсіх ахвотных. Поўны цыкл навучання на курсах кітайскай мовы складае 3 гады, пасля чаго выдаецца сертыфікат. Навучальны план курсаў прадугледжвае 120 гадзін за адзін год (8 месяцаў, па 4 гадзіны ў тыдзень).
У бібліятэцы Кабінета знаходзіцца навучальная літаратура колькасцю 386 кніг.
- навучальная літаратура – 297 кніг,
- навуковая – 6 кніг,
- мастацкая – 47 кніг,
- перыёдыка – 17 часопісаў,
- з агульнай колькасці літаратуры 126 кніг на рускай мове і 235 – на англійскай і кітайскай мовах.
Маюцца 51 DVD дыск з навучальнымі матэрыяламі.
Колькасць пасадачных месцаў – 20.
Кабінет таксама абсталяваны наступным абсталяваннем:
- DVD прайгравальнік,
- тэлевізар,
- персанальны камп’ютар,
- прынтар,
- шкляная дошка.
Кантактныя тэлефоны : 8 (152) 74-43-87, 8 (033) 6869592, 8 (033) 6859035
e-mail: intercom@grsu.by