Спартакіяда студэнцкага спорту пройдзе з 21 па 26 чэрвеня 2016 г. у рамках Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва.
Універсітэт імя Янкі Купалы прадставяць удзельніцы жаночай каманды па баскетболе 3х3. Гонар універсітэта будуць абараняць студэнткі факультэта фізічнай культуры: першакурсніца Дар'я Калач, другакурсніца Ганна Міклаш, другакурсніца Вольга Санько, першакурсніца Анастасія Бруцкая, другакурсніца Анастасія Анцыферава.
Дарэчы, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва праводзіцца ў чатыры этапы з 2003 года. У гэтым годзе ў спартакіядзе прымуць удзел каля 800 чалавек. 11 чэрвеня завяршыўся першы этап спаборніцтваў. У другім этапе Спартакіяды, які пройдзе ў ліпені ў Цверы, будуць прымаць удзел студэнты з Беларусі і Расіі. Трэці этап пройдзе ў Віцебску, а завяршальны - у Краснадары. У двух этапах прымаюць удзел школьнікі, яшчэ ў двух - студэнты.