Арганізатарам Ι дыстанцыйнай алімпіяды па экалогіі выступіў факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
- Экалагічная адукацыя дапамагае сфарміраваць пэўны аб'ём ведаў па экалогіі, спрыяе набыццю навыкаў навуковага аналізу з'яў прыроды, асэнсаванню ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, ўсведамлення значнасці сваёй практычнай дапамогі прыродзе, - падкрэслілі выкладчыкі факультэта. - Алімпіяда - гэта правераны спосаб выявіць дзяцей, якія маюць выбітныя здольнасці, даць ім матыў і магчымасці для далейшага развіцця і рэалізацыі гэтых здольнасцяў.
Алімпіяда праходзіла ў два этапы.
Першы тур - дыстанцыйны - праходзіў з 11 па 13 кастрычніка. Больш за 900 удзельнікам мелася выканаць тэст на сайце алімпіяды. Гэтыя заданні дазволілі арганізатарам вызначыць узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі школьнікаў у галіне экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання. Па выніках дыстанцыйнага тура навучэнцы з найбольшай сумай балаў былі запрошаны ва ўніверсітэт для вочнага тура алімпіяды.
Другі этап адбыўся 20 лістапада. У рамках гэтага тура школьнікі вырашалі задачы, выконвалі заданні, якія патрабуюць разгорнутага аналізу канкрэтнай сітуацыі, і рабілі практычную працу па выяўленні экалагічнай дружалюбнасці спажывецкіх тавараў на падставе інфармацыі, прадстаўленай вытворцам на пакаванні.
У рамках вочнага этапу школьнікі таксама прынялі ўдзел у майстар-класе па альтэрнатыўных крыніцах энергіі і самастойна сканструявалі мадэлі крыніц энергіі.
Пераможцаў алімпіяды вызначылі па найбольшай колькасці набраных балаў і ўзнагародзілі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Дыплом І ступені ўручылі вучню 10 класа сярэдняй школы № 13 г. Гродна Максіму Касцову.
Дыплом II ступени дастаўся навучэнцу 10 класа сярэдняй школы № 26 г. Гродна Іллі Сакалову.
Дыплом III ступени заваявала 11 навучэнка класа сярэдняй школы № 3 г. Ваўкавыск Ангеліна Кірушына.
- Организаторы Ι дистанционной олимпиады по экологии – представители факультета биологии и экологии ГрГУ имени Янки Купалы
- Участники очного тура олимпиады в ГрГУ имени Янки Купалы выполняют задания
- Участники очного тура олимпиады на мастер классе по альтернативным источникам энергии
- Участник очного тура олимпиады конструирует модель источника энергии
- Победители и призеры Ι дистанционной олимпиады по экологии, организованной факультетом биологии и экологии ГрГУ имени Янки Купалы