Дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ніна Макарава ў рамках навукова-метадычнага семінара "Інавацыі для адукацыі» правяла навучальны семінар «Навучанне з выкарыстаннем метаду праектаў».
У працы сустрэчы прынялі ўдзел 11 выкладчыкаў фізіка-тэхнічнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
- На занятках выкладчыкі асвоілі алгарытм стварэння навучальнага праекта, навучыліся працаваць з сэрвісамі для калектыўнага ўзаемадзеяння, стварылі план праекта з улікам спецыфікі абранай спецыяльнасці, - адзначыла Ніна Макарава. - Таксама ўдзельнікі семінара папрацавалі з сэрвісамі Google, пазнаёміліся з механізмамі працы з вучэбнай групай студэнтаў з дапамогай хмарных сэрвісаў, методыкай правядзення вучэбных заняткаў.
Кафедра плануе кожны месяц праводзіць падобныя заняткі, якія будуць накіраваны на пашырэнне выкарыстання камп'ютэрных і адукацыйных інавацый у навучальным працэсе ўніверсітэта. Да ўдзелу ў сустрэчах будуць прыцягнуты выкладчыкі і студэнты ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Наступнае пасяджэнне семінара адбудзецца ў студзені 2017 года.
- На обучающем семинаре «Обучение с использованием метода проектов» преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы познакомились с новой технологией обучения студентов
- В работе семинара приняли участие 11 преподавателей физико-технического, филологического факультетов и факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы
- На семинаре преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы научились работать с сервисами для коллективного взаимодействия
- На семинаре преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы также освоили алгоритм создания учебного проекта
- Провела семинар доцент кафедры современных технологий программирования факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы Н.П. Макарова
- Занятия проходили в рамках научно-методического семинара «Инновации для образования»