Адкрыты рэспубліканскі турнір па Панкраціёну, або змешаных адзінаборствах, прайшоў у Мінску і сабраў больш за 150 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод удзельнікаў замежныя студэнты з Туркменістана, якія вучацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Пераможцамі турніру былі прызнаныя студэнты 4 курса юрыдычнага факультэта Гуванч Аманмухамедаў (у вагавай катэгорыі да 65 кг), Кервенгелдзі Ахмедаў (да 70 кг) і Раўшэн Бердзіеў (да 75 кг).
Другое месца ў вагавай катэгорыі да 65 кг заняў студэнт 3 курса філалагічнага факультэта Даўлетмырат Джэпбараў, а трэцяе ў вагавай катэгорыі да 100 кг - студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Мухамет Хамакаў.
– У Туркменістане хлопцы займаліся барацьбой, самба, каратэ. І ў нашым універсітэце ў народным клубе славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» яны працягваюць займацца спортам, - падзялілася начальнік аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Ганна Бідная. - У студзені студэнты плануюць прадставіць ГрДУ імя Янкі Купалы на Міжнародным турніры па ушу, які пройдзе ў Маладзечне.
- Победителем турнира в весовой категории до 75 кг был признан студент 4 курса юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Ровшен Бердиев
- Второе место в весовой категории до 65 кг занял студент 3 курса филологического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Довлетмырат Джепбаров
- Третье место в весовой категории до 100 кг занял студент 4 курса филологического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Мухоммет Хоммаков