Са снежня 2016 года па чэрвень 2020 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе рэалізоўвацца праект «Спартыўныя поспехі», накіраваны на развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый на высокія спартыўныя дасягненні. Яго кіраўніком з'яўляецца начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч.
Удзел у праекце прымуць не толькі студэнты, магістранты і аспіранты нашай alma mater, але і работнікі ўніверсітэта, запрошаныя спартсмены Гродна, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі горада і вобласці.
У рамках праекта плануецца правядзенне сустрэч з выбітнымі спартоўцамі для абмену вопытам у дасягненні высокіх спартыўных вынікаў, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў, турпаходаў, велапрабегаў і майстар-класаў ад студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта, якія маюць высокія спартыўныя поспехі. Акрамя гэтага, будзе створаны «Клуб заўзятараў» для падтрымкі студэнтаў-спартсменаў і каманд ВНУ на спаборніцтвах рознага ўзроўню.