На базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі з 9 па 13 студзеня праходзіў III абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па школьных прадметах. Слухачы падрыхтоўчых курсаў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Стандарт-Алімп», «Алімп-Інтэнсіў», «Алімп-Экспрэс» прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Пацвярджэннем гэтаму сталі 23 дыплома пераможцаў і прызёраў алімпіяды.
Найбольшую колькасць узнагарод слухачы курсаў атрымалі ў алімпіядзе па матэматыцы. Так, дыпломы I ступені заваявалі вучні гімназіі № 3 г. Гродна Міхаіл Грыгарчук і Арцём Таланец, вучні гімназіі № 1 г. Гродна Арцём Здановіч і Кацярына Самойлік, а таксама вучаніца гімназіі № 10 г. Гродна Кацярына Комар.
Дыпломы II ступені ўручылі вучням гімназіі № 4 г. Гродна Аляксею Кулевічу і Уладзіславу Лакцевічу, вучню гімназіі № 1 г. Гродна Паўлу Клапацюку, вучню сярэдняй школы № 36 г. Гродна Уладзіславу Стромскаму, вучню сярэдняй школы № 13 г. Гродна Яўгенію Баяку, вучаніцы гімназіі № 10 г. Гродна Соф'і Быль і вучню гімназіі № 1 г. Гродна Уладзіславу Валынцу.
Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны вучань гімназіі № 10 г. Гродна Іван Дзятчэня, вучні гімназіі № 9 г. Гродна Аляксандр Валдайцаў і Дар'я Сахарэвіч, вучань гімназіі № 3 г. Гродна Дзяніс Прохараў і вучань Гродзенскай гарадской гімназіі Крысціян Ляшчук.
Пахвальныя водгукі ад экспертаў атрымалі вучань сярэдняй школы № 2 г. Масты Іван Мауцін, вучань Гродзенскай гарадской гімназіі Уладзіслаў Мерлін і вучні гімназіі № 3 г. Гродна Арцём Булах і Андрэй Хомбак.
Дыплом II ступені па астраноміі ўручылі вучню гімназіі № 3 г. Гродна Канстанціну Гаручку.
У грамадазнаўства лепшай апынулася вучаніца гімназіі № 1 г. Гродна Марта Гуліда. Дыплом III ступені атрымала таксама вучаніца гімназіі № 1 г. Гродна Валерыя Філімонава.
Па нямецкай мове дыпломаў III ступені ўдастоены вучаніцы гімназіі № 1 г. Бярозаўка Ксенія Варановіч і вучаніца Карына Смаляк, па французскай мове дыплом III ступені атрымаў навучэнец ліцэя № 1 г. Ліда Арцём Кардаш.
У тэму
На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі з 2014 года дзейнічаюць курсы па падрыхтоўцы да этапаў рэспубліканскай алімпіяды. Арганізатарам новай і эфектыўнай формы працы з адоранымі навучэнцамі з'яўляецца кафедра сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі, загадвае якой Ірына Карлюкова.
Шырокі спектр прапанаваных факультэтам паслуг дазваляе сёння кожнаму зацікаўленаму слухачу выбраць аптымальную форму падрыхтоўкі да этапаў рэспубліканскай алімпіяды па школьных прадметах. Факультэт прапануе курсы рознай працягласці (ад 18 да 124 акадэмічных гадзін) і магчымасць навучання як у групах да 5 або да 12 чалавек, так і індывідуальную падрыхтоўку.
З 2014 года паспяхова функцыянуюць курсы па матэматыцы. Упершыню ў 2016/2017 навучальным годзе адкрыты курсы па астраноміі, грамадазнаўстве, нямецкай і французскай мовах.
З 20 студзеня 2017 года стартуюць падрыхтоўчыя курсы «Рэпетытар», слухачы якіх будуць праходзіць інтэнсіўную індывідуальную падрыхтоўку да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных выкладчыкаў, якія з'яўляюцца трэнерамі абласных каманд па прадметах алімпіяды і членамі журы раённага і абласнога этапаў.