Сустрэча працоўнай групы еўрапейскага праекта Erasmus + Physics «Удасканаленне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук ва ўніверсітэтах Беларусі» адбылася 24 студзеня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
– Асноўным пытаннем парадку дня стала падрыхтоўка навучальных электронных дапаможнікаў для магістрантаў спецыяльнасці «Фатоніка» і «Функцыянальныя нанаматэрыялы», - распавяла прафесар кафедры агульнай фізікі Наталля Стрэкаль. - Акрамя таго, абмяркоўвалася распрацоўка навучальных планаў і праграм па гэтых спецыяльнасцях, а таксама стажыроўкі студэнтаў і выкладчыкаў фізіка-тэхнічнага факультэта ў еўрапейскіх універсітэтах.
Так, для моўнай стажыроўкі ў Левенскі Каталіцкі ўніверсітэт у г. Астэндэ (Бельгія) ужо ў бліжэйшы час - з 5 па 11 лютага - з ГрДУ імя Янкі Купалы накіроўваецца група студэнтаў і аспірантаў, а 8-13 чэрвеня - група выкладчыкаў.
Нагадаем, што членамі рабочай групы міжнароднага праекта з'яўляюцца прафесар кафедры агульнай фізікі Наталля Стрэкаль, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часткі Віталь Сцяпура і выкладчык кафедры агульнай фізікі Андрэй Лавыш.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.