У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася стратэгічная сесія Каардынацыйнага савета факультэта эканомікі і кіравання і Асацыяцыі бізнес-адукацыі, прысвечаная ролі бізнес-адукацыйных кластараў у развіцці эканомікі рэгіёну.
Па словах арганізатараў, сустрэча была накіравана на стварэнне прафесійнай дзелавой пляцоўкі для абмеркавання і абмену вопытам у справе ўзаемадзеяння з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, прэзентацыі паспяховых бізнес-адукацыйных праектаў. Сесія праводзілася ў рамках праекта «Асацыяцыя бізнес-адукацыі на шляху ўстойлівага развіцця», які з'яўляецца часткай праграмы «Умацаванне патэнцыялу сумесных ініцыятыў». Праект рэалізуецца пры падтрымцы Фонду «Еўразія» і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
У працы стратэгічнай сесіі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады Гродзенскага рэгіёна. Сярод іх старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў, намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Болтрык. У ліку ўдзельнікаў сустрэчы таксама прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў, якія з'яўляюцца членамі Каардынацыйнага савета факультэта эканомікі і кіравання.
Вітаючы прысутных, прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Гачко адзначыў неабходнасць максімальна ўлічваць прадпрымальніцкі складнік місіі сучаснага ўніверсітэта. Таксама звярнуў увагу на жорсткія ўмовы канкурэнцыі суб'ектаў гаспадарання. Менавіта яны, па словах прарэктара, вызначаюць, якія кадры будуць неабходныя рэальнаму сектару праз некалькі гадоў і прымаюць удзел у іх практычнай падрыхтоўцы.
Пытанні забяспечанасці кваліфікаванымі кадрамі ў галіне маркетынгу, фінансаў, кіравання вытворчасцю былі ў цэнтры ўвагі старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыса Фёдарава. Стратэгічныя напрамкі развіцця бізнес-адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь прадставіў старшыня Асацыяцыі бізнес-адукацыі, дырэктар Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ Уладзімір Апанасовіч.
– Неабходна лакалізаваць намаганні на стварэнне эфектыўнай мадэлі бізнес-адукацыі. У прыватнасці, наладзіць цеснае супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і бізнес-структурамі. Гэта дазволіць студэнтам пазнаёміцца з прадпрымальніцкай дзейнасцю ўжо падчас навучання, - рэзюмаваў госць.
Намеснік старшыні Каардынацыйнага савета, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая падрабязна прадставіла мадэлі ўзаемадзеяння факультэта з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў Гродзенскага рэгіёну, падкрэсліла практыка-арыентаваны характар навучання як адну з асаблівасцяў бізнес-адукацыі.
У рамках мерапрыемства загадчык кафедры журналістыкі Тамара Піваварчык прадставіла вопыт стварэння і функцыянавання пілотнага праекта «Інавацыйны медыйны кластар Гродзенскай вобласці». А загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Лі Чон Ку раскрыў інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі ў бізнес-адукацыі, пазначыў асаблівасці лічбавай камунікацыі і перавагі, якія адкрыюцца перад студэнтамі новай ва ўніверсітэце спецыяльнасці «Электронны маркетынг».
Завяршылася стратэгічная сесія прыняццем рэзалюцыі, у якой вызначаны напрамкі і мерапрыемствы па супрацоўніцтве бізнесу і ўніверсітэта ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў.
- Стратегическая сессия Координационного совета факультета экономики и управления ГрГУ имени Янки Купалы и Ассоциации бизнес-образования объединила представители органов власти Гродненского региона и организаций-заказчиков кадров
- Во время встречи участники могли обсудить актуальные вопросы подготовки кадров
- Также участники говорили о роли бизнес-образовательных кластеров в развитии экономики региона
- Стратегическая сессия стала профессиональной деловой площадкой для обсуждения и обмена опытом в деле взаимодействия с организациями-заказчиками кадров
- Участники встречи обсудили создание эффективной модели бизнес-образования в ГрГУ имени Янки Купалы
- Проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Геннадий Гачко отметил необходимость максимально учитывать предпринимательскую составляющую миссии современного университета
- В работе стратегической сессии Координационного совета факультета экономики и управления принял участие заместитель председателя постоянной комиссии по бюджету и финансам Национального собрания Республики Беларусь Валерий Бороденя
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась стратегическая сессия Координационного совета факультета экономики и управления и Ассоциации бизнес-образования, посвященная роли бизнес-образовательных кластеров в развитии экономики региона
- На встрече затрагивались вопросы инновационных образовательных технологий в бизнес-образовании
- В рамках мероприятия заведующий кафедрой журналистики факультета истории, коммуникации и туризма Тамара Пивоварчик представила опыт создания и функционирования пилотного проекта «Инновационный медийный кластер Гродненской области»