Студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у першынстве г. Гродна па лёгкаатлетычным кросе сярод ССНУ, каледжаў і спартыўных клубаў універсітэтаў у праграме гарадской круглагадовай спартакіяды 2016-2017 навучальнага года.
Па выніках спаборніцтваў каманда факультэта заняла 2 месца ў агульным заліку, набраўшы 383 ачкі. Студэнтка 3 курса Аляксандра Хільмановіч атрымала перамогу ў бегу на 500 метраў, а студэнтка 2 курса Анастасія Багданчук стала трэцяй у бегу на 500 метраў.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.