Супрацоўнікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання на аснове распрацаванай тэхналогіі рэцыклінгу амартызаваных вырабаў з тэрмапластычных матэрыялаў з вялікім утрыманнем неарганічных прымешак і забруджванняў распрацавалі новы высакаякасны кампазіцыйны матэрыял на базе другаснага поліпрапілена і прамысловую тэхналогію вырабу з яго ахоўных вырабаў для карданных перадач аўтатрактарнай, сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых канструкцыйных вырабаў і ўпаковачных матэрыялаў (мяшкоў, тары).
Выраблены доследныя партыі тэрмапластччнага кампазіцыйнага матэрыялу на базе поліпрапілена і ахоўнага кажуха карданных перадач для аўтатрактарнай тэхнікі з яго, праведзены іх папярэднія і прыёмачныя выпрабаванні, выраблена ўсталявальная серыя кампазіцыйнага матэрыялу, праведзены яе кваліфікацыйныя выпрабаванні.
Навізна і перавагі ў параўнанні з аналагамі:
- высокая трываласць на парыў;
- марозаўстойлівасць;
- экалагічная чысціня.
Распрацаваны матэрыял мае больш высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі ў параўнанні з замежнымі аналагамі.
Афармленне замовы і падрабязная інфармацыя па адрасе:
230015, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Камарова, 3, к. 304.
Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
Намеснік дэкана факультэта: Варапаеў Віктар Віктавравіч
тэл.: +375 (152) 48-44-12,
e-mail: voropaev_vv@grsu.by