Мерапрыемствы праходзілі ў Каўнаскім універсітэце прыкладных навук (Літва) у пачатку красавіка і сабралі больш за 40 міжнародных гасцей з 18 краін. Сярод іх прадстаўнікі Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Кітая, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Венгрыі, Ісландыі, Ізраіля, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Сербіі, Паўднёвай Афрыкі, Іспаніі, Турцыі і Украіны.
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы прадстаўлялі выкладчыкі кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун і Наталля Чугай. Прадстаўнікі нашага універсітэта выступілі з дакладам на штогадовай міжнароднай канферэнцыі «Innovative (Eco-) Technology, Entrepreneurship and Regional Development» ( «Інавацыйная эка-тэхналогія, прадпрымальніцтва і рэгіянальнае развіццё»), дзе распавялі пра асаблівасці ацэнкі харчавання студэнтаў вышэйшай школы. Акрамя таго, праслухалі курс лекцый і прынялі ўдзел у семінарах, якія праводзілі замежныя навукоўцы.
Таксама Наталля Башун і Наталля Чугай паўдзельнічалі ў майстар-класе «Sustainable Way of Living: Why, What and How?» («Устойлівы лад жыцця: чаму, што і як?»), на якім абмяркоўвалі шлях ўстойлівага развіцця і рацыянальнага выкарыстання харчовых прадуктаў , энергіі, хімічных сродкаў.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.