Конкурс праводзіўся на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь 18-19 мая 2017 года і сабраў мацнейшых студэнтаў-выступоўцаў краіны.
Прадстаўнікі сямі краін свету - Беларусі, Украіны, Казахстана, Туркменістана, Венесуэлы, Кітая і Нігерыі сышліся, каб паспаборнічаць ва ўменні выступаць з публічнай прамовай, прафесійна дыскутаваць і экспромтам адказваць на пытанні. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 49 прадстаўнікоў розных навучальных устаноў Беларусі і замежжа. Сярод пастаянных удзельнікаў - прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У першы дзень канкурсанты выступалі з троххвіліннымі прамовамі на тэму «Падзеі, людзі і іх справы» і па праблематыцы, прысвечанай 100-годдзю беларускай міліцыі. Таксама прымалі ўдзел у другім туры, у якім неабходна было правесці парныя дэбаты па прапанаваных тэмах.
Студэнты купалаўскага ўніверсітэта ў чарговы раз прадэманстравалі грунтоўную падрыхтоўку і выдатныя навыкі прамоўніцтва. Пераможцамі конкурсу «Цыцэроній - 2017» сталі студэнты 5 курса філалагічнага факультэта Андрэй Віктараў і Лэйла Тагандурдыева, якія атрымалі дыпломы III ступені. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Беларускі філалогія» Аляксандра Радковіч адзначана заахвочвальным медалём удзельніка конкурсу. Старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Святлана Тарасава працавала ў журы конкурсу.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.