Спаборніцтвы праходзілі ў ландшафтным заказніку «Мазырскія яры» 12-13 жніўня. У гэтым годзе ўдзельнікамі чэмпіянату сталі члены Беларускай федэрацыі арыенціравання ў складах зборных абласцей і клубаў.
Сярод удзельнікаў каманды Гродзенскай вобласці - купалаўцы: студэнтка факультэта фізічнай культуры, пастаянная ўдзельніца спаборніцтваў па арыенціраванні Віялета Чуйкова, студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вольга Макарава і Ангеліна Русакова. Дзяўчыны паспяхова пераадолелі дыстанцыі, тым самым забяспечылі другое агульнакаманднае месца зборнай вобласці на рэспубліканскім чэмпіянаце.
Адзначым, што арганізатарамі чэмпіянату з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, кіраванне спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Беларуская федэрацыя арыенціравання, спартыўны клуб «Сож» (г. Гомель) і Гомельская абласная федэрацыя ОСО «БФО».