Навучальны семінар па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.Супрацоўнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі і паказалі акадэмічнай супольнасці ўніверсітэта, як дзейнічаць пры пажары.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў і лабараторый, куратары навучальных груп, начальнікі ўпраўленняў і цэнтраў, члены пажарнай тэхнічнай камісіі, каменданты студгарадка, навучальных карпусоў універсітэта, загадчыкі інтэрнатаў і члены добраахвотных пажарных дружын.
Перад прадстаўнікамі купалаўскага ўніверсітэта выступілі супрацоўнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па НС, ВРУП «Гроднааблгаз» і РУП «Гроднаэнэрга», якія расказалі аб правілах пажарнай бяспекі і якія прадставілі актуальную статыстыку па надзвычайных сітуацыях на Гродзеншчыне за першае паўгоддзе 2017 года.