Спаборніцтвы прайшлі ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».
Курсант 4 курса Аляксей Ажэль стаў чэмпіёнам у вагавай катэгорыі 80 кг, а курсант 3 курса Раман Гліцук - бронзавым прызёрам таксама ў вагавай катэгорыі 80 кг. Трэнерам спартсменаў з'яўляецца старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Шарко.
Высокія вынікі паказалі на спаборніцтвах і дзяўчаты. Так, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч стала лепшай у вагавай катэгорыі 52 кг, а студэнтка 5 курса факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная - у вагавай катэгорыі +80 кг. Другое месца ў вагавой катэгорыі 80 кг заняла студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Юлія Трахневіч. Трэніруе дзяўчат загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Аляксандр Бардзін.