Кірмаш «Ад сэрца да сэрца» правялі сумесна з валанцёрскі атрад факультэта.
Мерапрыемства стала працягам праекта «Прыкладзі руку», які стартаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў мінулым годзе, і рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
– Акцыя «Прыкладзі руку» аб'ядноўвае ўсіх неабыякавых і гатовых рабіць дабро людзей. Яе сімвал - каляровыя далонькі, на якіх напісаны імёны ўсіх удзельнікаў. Гэтыя далонькі з'яўляюцца часткай вялікай гірлянды дабрачынных спраў, - распавяла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» ГрДУ імя Янкі Купалы, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая.
На кірмашы былі прадстаўлены выпечка і прысмакі, прыгатаваныя студэнткамі факультэта, а таксама кававыя тэкстыльныя цацкі старэйшага выкладчыка кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Ларысы Скварцовай. Разыначкай кірмаша сталі бліны і журавінавы морс ад дэкана факультэта Марыны Карпіцкай.
У акцыі прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі, якія набылі прысмакі і падарункі блізкім, і тым самым дапамаглі дзіцячай дапаможнай школе №1, бо менавіта на дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, якія вучацца ў гэтай навучальнай установе, будуць накіраваны атрыманыя сродкі.
–Запрашаем усіх падзяліцца цяплом сваёй душы з тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Дарыце ўсім святочны настрой, радасць і сваю любоў! - заклікала Марына Яўгенаўна.