У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся эўрыстычны урок-дыялог «Мой StartUp у свет прафесій», падчас якога былі прадстаўлены магчымасці выкарыстання адкрытых заданняў як неабходнага элемента інавацый у прафарыентацыйнай працы са школьнікамі.
Удзельнікі аўтарскага аргдзейнаснага курсу доктара педагагічных навук Андрэя Дзмітрыевіча Караля «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава», адбыўся вясной гэтага года ва ўніверсітэце, сёння актыўна выкарыстоўваюць на практыцы тэхналогію эўрыстычнага навучання і дзеляцца вопытам з калегамі.
У ходзе занятка старшакласнікі Ліцэя №1 г. Гродна апынуліся ва ўмовах самастойнага пошуку асобасна значных рашэнняў у нестандартнай адукацыйнай сітуацыі, вучыліся здзяйсняць адкрыцці ў новых для сябе абласцях прафесійнай дзейнасці. У якасці вядучай выступіла удзельнік аргдзейнаснага семінара, начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Валюк.
Змест эўрыстычнага ўрока не прадугледжваў забеспячэнне старшакласнікаў гатовымі вынікамі і рашэннямі адносна выбару будучай прафесіі. Яно было арыентавана на ўключэнне вучняў у творчую прадуктыўную дзейнасць, пошук асабістага сэнсу, узважванне розных фактараў, якія ўплываюць на іх прафесійнае самавызначэнне.
Навучэнцы распрацавалі і прадставілі тры прафесіі будучыні, якія, на іх думку, будуць запатрабаваныя ў грамадстве: IT-менеджэр, IT-дызайнер і спецыяліст у галіне нанамедыцыны. Мазгавы штурм, выкарыстаны навучэнцамі падчас абмеркавання, спрыяў генерацыі новых ідэй, дбайнаму пошуку аптымальных рашэнняў, узважанай ацэнкі канчатковага прадукту.
Важным этапам урока стала экспертная ацэнка з боку рэсурснага мэнэджэра кампаніі Itransition Уладзіслава Скрашчука. Каментуючы адказы рабят, эксперт адзначыў, што прафесіі IT-сферы ў бліжэйшай перспектыве захаваюць сваю актуальнасць. Навучэнцы даведаліся, якія прафесіі ў будучыні знікнуць і чаму на рынку працы будуць карыстацца попытам прафесіі, якія патрабуюць глыбокіх ведаў у вузкай галіне, і прафесіі, звязаныя з прыняццем самастойных кіраўнічых рашэнняў.
- Эвристический урок-диалог «Мой StartUp в мир профессий» объединил учащихся лицея № 1 г. Гродно
- В ходе занятия старшеклассники учились совершать открытия в новых для себя областях профессиональной деятельности
- Ребята оказались в условиях самостоятельного поиска личностно значимых решений в нестандартной образовательной ситуации
- Важным этапом урока стала экспертная оценка со стороны ресурсного менеджера компании Itransition Владислава Скращука