На працягу двух тыдняў 12 жаночых каманд факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы змагаліся за першае месца ў спаборніцтвах па баскетболе. Турнір праходзіў у рамках круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў.
Спартсменкі правялі больш за 25 гульняў, па выніках якіх перамогу атрымалі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта. Да спаборніцтваў дзяўчат рыхтаваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель.
На другім месцы - студэнткі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, трэнерам якіх з'яўляецца выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Радзецкі.
Трэцяе месца ў турніры заняла каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі, удзельніц якой трэніруе старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко.
Акрамя таго, былі названы лепшыя баскетбалісткі турніру ў дзвюх намінацыях. Так, выніковым гульцом стала студэнтка 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Дар'я Місюкевіч, а лепшым гульцом - студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Карына Чумакова.
- В Гродненском университете завершились игры по баскетболу среди женских команд
- В финал вышли три команды
- Представительницы факультета инновационных технологий машиностроения, факультета математики и информатики и юридического факультета боролись за победу
- Активно во время игр девушек поддерживали болельщики
- В финале судьи назвали победителей соревнований по баскетболу среди женских команд
- Результативным игроком турнира стала студентка 2 курса факультета инновационных технологий машиностроения Дарья Мисюкевич
- Лучшим игроком соревнований признана студентка 2 курса юридического факультета Карина Чумакова
- Победители и призеры соревнований по баскетболу среди женских команд
- Победу в турнире одержали представительницы юридического факультета
- Третье место в турнире заняла команда факультета математики и информатики
- На втором месте – студентки факультета инновационных технологий машиностроения