Асаблівасцю спаборніцтва стала тое, што яго ўдзельнікамі сталі гарадзенцы ўсіх узростаў, апранутыя ў навагоднія касцюмы казачных герояў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў клуб спартыўнага арыенціравання «Кронан».
Разам з гродзенцамі на старт выйшлі сям'і супрацоўнікаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Паміж сабой спаборнічалі вопытныя арыенціроўшчыкі, дзеці, якія маюць досвед удзелу ў спаборніцтвах, дарослыя-пачаткоўцы і хлопцы, якія ніколі не ўдзельнічалі ў падобных прабегах.
– Спаборніцтвы сталі завяршэннем сезону арыенціравання ў адыходзячым 2017 годзе, які быў напоўнены дзесяткамі цікавых чэмпіянатаў па спартыўным арыенціраванні, велаарыенціраванні і рагейну. У іх пастаянна прымалі ўдзел студэнты купалаўскага ўніверсітэта - члены клуба «Кронан», і займалі прызавыя месцы, - падзяліўся арганізатар спаборніцтваў, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Эдвард Ародзь. - Падчас «Навагодняга старту» нашы спартсмены атрымалі зарад энергіі і бадзёрасці на будучы 2018 год. Спадзяюся, яны працягнуць свой удзел у спаборніцтвах у маючым адбыцца сезоне.
Таксама ў гэты дзень адбылося ўзнагароджанне прадстаўнікоў Гродзенскага ўніверсітэта ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па выніках года. Так, граматай упраўлення быў адзначаны дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Эдвард Ародзь за ўклад у развіццё спорту і арыенціравання на Гродзеншчыне. Таксама Эдвард Станіслававіч разам з намеснікам дэкана факультэта фізічнай культуры Віталіем Тарасавым быў узнагароджаны падзячным лістом.
Граматы за высокія спартыўныя вынікі ўдастоена студэнтка факультэта фізічнай культуры Віялета Чуйкова. Нагадаем, што дзяўчына неаднаразова станавілася пераможцам і прызёрам чэмпіянатаў вобласці і краіны па велаарыенціравані і рагейну.
Падзячныя лісты ўпраўлення спорту і турызму атрымалі студэнты спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў па арыенціраванні, а таксама актыўны ўдзел у іх.
- Вместе с гродненцами на старт вышли семьи сотрудников и преподавателей Гродненского государственного университета имени Янки Купалы
- Перед началом соревнований участники изучили карту местности
- В числе участников – семья Бородич
- Перед началом соревнований участники изучили карту местности
- Самые юные участники активно стартовали на спортивных соревнованиях по ориентированию «Новогодний старт»
- Самые юные участники активно стартовали на спортивных соревнованиях по ориентированию «Новогодний старт»
- Также в этот день состоялось награждение представителей Гродненского университета в управлении спорта и туризма Гродненского областного исполнительного комитета по итогам года
- Благодарности получили студенты купаловского университета
- Грамотой управления был отмечен доцент кафедры спортивных дисциплин Эдвард Ародь за вклад в развитие спорта и спортивного ориентирования на Гродненщине