Штогод 21 верасня адзначаюць Міжнародны Дзень міру. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы далучыўся таксама да свята: студэнты-ўдзельнікі валанцёрскага атрада БРСМ «Добрае сэрца ГрДУ» арганізавалі ў галоўным корпусе ВНУ акцыю «Дзень дабра».
Сутнасць акцыі - зарадзіць пазітывам і энергіяй выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта. Для гэтага ім трэба было напісаць любое добрае пажаданне сваім калегам. Узамен кожны ўдзельнік атрымліваў салодкі прыз і невялікае мілае пажаданне або вясёлы гараскоп на дзень ад валанцёрскага атрада.
У акцыі прынялі ўдзел дзесяткі купалаўцаў: усе яны пачалі панядзелак з добрым настроем.
Даведка
У 1981 годзе ААН абвясціла Міжнародны дзень міру (International Day of Peace) і ўстанавіла яго святкаванне на трэці аўторак верасня. Заснаваўшы гэты Дзень, Генеральная Асамблея прысвяціла яго азнаменаванню і ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаваў і народаў, так і паміж імі.
Праз 20 гадоў, у 2001 годзе, ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру штогод адзначаецца 21 верасня як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.
- Студенты-участники волонтерского отряда БРСМ «Доброе сердце ГрГУ» организовали в главном корпусе вуза акцию «День добра»
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы писали добрые пожелания свои друзьям и оставляли их на специальном стенде

- Акция «День добра» собрала десятки участников в ГрГУ имени Янки Купалы
- Пожелания участников акции «День добра» в ГрГУ имени Янки Купалы