Спаборніцтвы праходзілі ў Магілёве сярод мужчын і жанчын. Паспяхова на чэмпіянаце выступілі студэнткі-спартсменкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Заваяваныя дзяўчатамі «золата», «срэбра» і «бронза» дазволілі камандзе Гродзенскай вобласці падняцца на трэцюю прыступку п'едэстала.
Лепшы вынік паказала студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч. Дзюдаістка перамагла саперніц у вагавай катэгорыі 52 кг. Другі на спаборніцтвах у вагавай катэгорыі звыш 78 кг стала студэнтка 5 курса факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная. «Бронзу» у скарбонку зборнай прынесла студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Юлія Трахневіч. Дзяўчына выступала ў вагавай катэгорыі 78 кг.
Трэнерам спартсменак купалаўскага універсітэта з'яўляецца Аляксандр Бардзін, загадчык кафедры спартыўных дысцыплін.
- Лучшей в весовой категории 52 кг стала студентка 4 курса факультета физической культуры Ксения Данилович (на фото вторая слева)
- Второй на состязаниях в весовой категории свыше 78 кг стала студентка 5 курса факультета психологии Екатерина Калюжная (первая слева)
- Третье место в весовой категории 78 кг заняла студентка 4 курса юридического факультета Юлия Трахневич (первая справа)