У 22-ы раз Мінск прымаў удзельнікаў Міжнароднага турніру катэгорыі А «Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» сярод мужчын, жанчын і па баявым самба.
Спаборніцтвы сабралі змагароў з больш чым 20 краін. Сярод удзельнікаў - прадстаўніцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, неаднаразовыя пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў і чэмпіянатаў міжнароднага ўзроўню.
Нашы спартсменкі двойчы падымаліся на першую прыступку пастамента. Пераможцай у вагавай катэгорыі 52 кг стала студэнтка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч. Першае месца таксама заняла студэнтка факультэта фізічнай культуры Кацярына Калюжная. Дзяўчына перамагла саперніц у вагавай катэгорыі звыш 80 кг.
Бронзавы медаль у скарбонку дасягненняў вобласці і ўніверсітэта прынесла студэнтка юрыдычнага факультэта Юлія Трахневіч. Спартсменка змагалася ў вагавай катэгорыі 80 кг.
Трэніраваў дзяўчат загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Бардзін.