Спаборніцтвы праходзілі ў Віцебску і сабралі спартсменаў з усёй Беларусі.
Батутысты выступалі ў трох узроставых падгрупах: 2001 года нараджэння і старэй, 2002-2003 гадоў нараджэння і 2004-2005 гадоў нараджэння.
Адным з удзельнікаў стаў студэнт-першакурснік факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Дудараў. У індывідуальных скачках ён стаў другім, саступіўшы віцябчаніну Алегу Рабцаву ва ўзроставай групе 2001 года нараджэння і старэй.
Даведка
Валерый Ігнатавіч Вагель працаваў у школе батута на працягу 38 гадоў. З яго імем звязаны ўсе дасягненні айчыннага батута апошняга часу: 18 гадоў быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. За гэтыя гады ён падрыхтаваў велізарную плеяду высакакласных спартсменаў, пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, Чэмпіянатаў Еўропы і свету, удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Сярод яго вучняў 4 заслужаныя майстры спорту. СправуВалерыя Вагеля сёння працягвае таленавітая пераемніца - Вольга Уласава, выхаванцы якой на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню даказваюць, што беларуская школа батута - адна з наймацнейшых у свеце.