Круглагадовая спартакіяда сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стартавала з турніру па шахматах 28 лютага.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 каманд, якія прадставілі 13 факультэтаў.
Гульня за прызавыя месцы разгарнулася паміж камандамі чатырох факультэтаў. Перамогу ў турніры атрымалі прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктара Вайцішкіна. Дарэчы, студэнты гэтага факультэта штогод уваходзяць у лік прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў па шахматах.
Другое месца ў каманды факультэта матэматыкі і інфарматыкі, якую да турніру рыхтаваў Аляксандр Флярко, трэцяе - у прадстаўнікоў фізіка-тэхнічнага факультэта, трэнерам якіх выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч.
Галоўным суддзёй спаборніцтваў з'яўляецца старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко.
Больш падрабязна азнаёміцца з вынікамі турніру па шахматах можна у дадатку
Адзначым, што ў рамках круглагадовай спартакіяды студэнты купалаўскага ўніверсітэта будуць спаборнічаць у гіравым спорце, шашках, валейболе, баскетболе, плаванні, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, восеньскім кросе і міні-футболе. З становішчам спартакіяды можна азнаёміцца тут.
- В ГрГУ имени Янки Купалы стартовала круглогодичная спартакиада среди студентов
- Первым соревнование спартакиады стал турнир по шахматам
- Участниками турнира стали студенты 13 факультетов
- Всего на соревнованиях было представлено 15 команд
- Активное участие в турнире приняли девушки
- Студенты сражались за право называться победителями
- Победители турнира – команда факультета экономики и управления
- Второе место заняла команда факультета математики и информатики
- Третьими на турнире стали представители физико-технического факультета
- Призеры и победители соревнований по шахматам среди студентов в рамках круглогодичной спартакиады