Фінальныя спаборніцтвы па міні-футболе сярод жаночых каманд у праграме Рэспубліканскай універсіяды 2018. прайшлі ў Мінску з 19 па 23 сакавіка.
У сваёй падгрупе каманда ГрДУ імя Янкі Купалы па чарзе атрымала перамогу над камандамі БДМУ (Мінск), ВДМУ (Віцебск), БДЭУ (Мінск) з агульным лікам 24-0.
У паўфінале каманда ГрДУ ва ўпартай барацьбе з лікам 1: 0 абыграла дзяўчат з БДУ. У фінальнай гульні нашы дзяўчаты саступілі міні-футбольнай дружыне з БДПУ - 0: 3.
Віншуем каманду і яе трэнера - старшага выкладчыка кафедры спартыўных гульняў Вольгу Паўлюць.
Вікторыя Герус - лепшы брамнік турніру