Удзельнікамі фінальнага тура сталі пераможцы адборачнага тура алімпіяды, які праводзіўся на факультэтах.
У спаборніцтве прынялі ўдзел каля 80 студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Купалаўцам былі прапанаваны задачы па матэматыцы, для рашэння якіх неабходна было праявіць творчыя здольнасці і прадэманстраваць нестандартнасць мыслення.
Дыплом I ступені атрымалі студэнты факультэта эканомікі і кіравання Вікторыя Мядзведзева, Аляксандр Лушнеўскі і Аляксандра Мазурава. Дыпломы II ступені дасталіся студэнтам факультэта эканомікі і кіравання Міхаілу Гаманчуку, Сяргею Ткачову, Аляксандру Басалай, студэнтам факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўгену Дземідовічу, Дар'і Друцько, Мікалаю Ігнаценка і студэнтцы фізіка-тэхнічнага факультэта Вікторыі Казловай. Дыплом III ступені атрымалі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Максім Арол, Яўгеній Пратасаў, Ганна Раманчук, студэнты факультэта эканомікі і кіравання Вольга Навумчык, Дар'я Пікаловіч, Раман Рудакоў, Мілана Дзябело.