Каля 500 удзельнікаў з Нарвегіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Малдовы і Беларусі прымуць удзел у спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні «Адкрыты Кубак Гродна - 2018», якія пройдуць з 14 па 17 красавіка.
У праграме Кубка старты на сярэдняй і класічнай дыстанцыях, а таксама спрынтэрскай дыстанцыі IOF WRE. Упершыню ў СНД адзін з этапаў спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні пройдзе ў заапарку.
Урачыстае адкрыццё «Адкрытага Кубка Гродна - 2018» адбудзецца 15 красавіка ў 11:30 у раёне Сярэдняй школы №2 г. Гродна. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 17 красавіка ў 14:30 на Аўгустоўскім канале (шлюз Дамброўка).
«Адкрыты Кубак Гродна - 2018» з'яўляецца сумесным мерапрыемствам студэнцкага спартыўнага клуба ГрДУ імя Янкі Купалы і аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.