У спаборніцтвах па лёгкаатлетычных мнагаборствах, якія праходзілі ў італьянскім горадзе Фларэнцыя ў канцы красавіка, прынялі ўдзел студэнты-спартсмены Юрый Ярэміч і Максім Андралойць.
Сярод 28 атлетаў, якія прадстаўлялі 20 краін свету, нашы мнагаборцы паказалі высокі вынік. Сярэбраную ўзнагароду заваяваў Юрый Ярэміч, усталяваўшы свой новы асабісты рэкорд - 7985 ачкоў. На чацвёртай пазіцыі завяршыў свой выступ Максім Андралойць, саступіўшы трэцяму месцу ўсяго 10 ачкоў.