Прэзентацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася 5 мая на сустрэчы з абітурыентамі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выпускнікі 9-ых і 11-ых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкага раёна.
У рамках Дня адчыненых дзвярэй адбылася прэзентацыя чатырох устаноў вышэйшай адукацыі: ГрДУ імя Янкі Купалы, БрДУ імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Наш універсітэт прадстаўлялі намеснік дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Мікалай Мыслівец, спецыяліст рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Тамара Далінчук, а таксама студэнты 3 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" Павел Лапата і Маргарыта Крывецкая.
Удзельнікі прафарыентацыйнага мерапрыемства змаглі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі нашага ўніверсітэта, з магчымасцямі навучання ў каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы, з асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу, навуковай і інавацыйнай дзейнасці, культурна-масавага і дасугавага жыцця студэнтаў, з адукацыйнымі паслугамі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.
Таксама ў рамках мерапрыемства адбыўся абмен вопытам правядзення прафарыентацыйнай працы, якую арганізуе ў іншых установах адукацыі Рэспублікі Беларусь.